У Бабруйску лічаць, што прысутнасць назіральніка пры фармаванні камісій – неправамоцная (дакумент)
Прысутнасць на пасяджэнні адміністрацыі раёна па пытанні "Аб стварэнні участковых камісій" назіральніка ад Беларускага Хельсінкскага камітэта - неправамоцная. Да такой высновы прыйшоў першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна Вячаслаў Каратчэня.
Ліст, адрасаваны старшыні БХК Алегу Гулаку, прыйшоў на паштовую скрыню Сяргея Лацінскага, за якога і хадатайнічаў старшыня арганізацыі. Сваё рашэнне чыноўнік тлумачыць тым, што "на пасяджэнні органаў, ствараючых камісіі, маюць права прысутнічаць прадстаўнікі палітычных партый, іншых грамадскіх аб'яднанняў, працоўных калектываў, якія вылучылі сваіх прадстаўнікоў у склад камісіі. Прысутнасць назіральнікаў у дадзеным выпадку не прадугледжаная", - гаварыцца ў афіцыйнай паперы.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”