Магілёўшчына: У складзе ўчастковых камісій ніводнага прадстаўніка апазіцыйных партый
https://spring96.org./be/news/68966
2014
2014-02-07T15:39:47+0300
2014-02-07T15:39:47+0300
2014-02-07T15:39:47+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/vybuchastak.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Беларуская партыя левых “Справядлівы свет” і Аб’яднаная грамадзянская партыя вылучалі ў склад участковых камісій 19 і 10 чалавек адпаведна.
Усяго ў вобласці ўтворана 785 выбарчых камісій. У іх склад увайшлі 8521 чалавек.
Шляхам збору подпісаў ў камісіі вылучана 3448 чалавек, ад грамадскіх арганізацый – 3321 чалавек, ад працоўных калектываў – 1752.
Сярод грамадскіх арганізацый Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі вылучыла 1045 чалавек, “Белая Русь” – 503, БРСМ - 420, аб’яднанне ветэранаў – 354, Беларускі саюз жанчын – 318.
Ад палітычных партый у склад камісій уключана ўсяго 53 чалавекі. 39 з іх прадстаўляюць Рэспубліканскую партыю працы і справядлівасці, а 14 – Камуністычную партыю Беларусі.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”