viasna on patreon

На закрытасць інфармацыі аб выніках фармавання ўчастковых камісій пададзена скарга ў ЦВК

2014 2014-02-07T16:18:11+0300 2014-02-07T16:18:11+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/cvk-shylda.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жыхарка Бярозы Тамара Шчапёткіна звярнулася са скаргай у ЦВК, у якой адзначыла, што форма правядзення паседжання Бярозаўскага райвыканкаму па стварэнні ўчастковых выбарчых камісій не адпавядае прынцыпу адкрытасці і галоснасці, гарантаванаму ч.1 арт.13 Выбарчага кодэкса. Яна таксама згадвае, што згодна з арт. 3 Закона РБ “Аб мясцовым кіраванні і самакіраванне ў РБ”, сказана, што мясцовае кіраванне здзяйсняецца ў тым ліку і па прынцыпу галоснасці.

Справа ў тым, што Т.Шчапёткіна, як прадстаўніца групы грамадзян, якія яе вылучылі ў склад участковай выбарчай камісіі, прысутнічала на паседжанні па стварэнні УВК, але ні на паседжанні 5 лютага, ні пасля яго так і не змагла даведацца, ці ўключана ў склад участковай камісіі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства