Бабруйск: На выбары па разнарадцы
Па словах старшыні гарадской выбарчай камісіі Віктара Гарбанёва, па стану на 4 лютага ад працоўных калектываў вылучана 24 прэтэндэнты ў кандыдаты. Ужо працуе 47 ініцыятыўных груп. Газета гарвыканкама "Бабруйскае жыццё" характарызуе працэс вылучэння як "даволі актыўны" і паведамляе, што сярод прэтэндэнтаў 30 працэнтаў складае моладзь.
Як стала вядома бабруйскім праваабаронцам, нягледзячы на "актыўны працэс вылучэння", мясцовыя чыноўнікі ўсё ж занепакоеныя недахопам сярод вылучэнцаў прадстаўнікоў "сярэдняга звяна". У гарадскія навучальныя ўстановы, дзяржаўныя арганізацыі і прадпрыемствы нават прыйшла разнарадка "зверху": у ёй ёсць патрабаванне вылучыць ад кожнага калектыва па адным прэтэндэнце на кандыдацтва. Перавага аддаецца менавіта начальнікам сярэдняга звяна.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”