Ярмошына: “Цэнтральная камісія не дае прававую ацэнку форме працы райвыканкамаў”
Жыхарка Бярозы Тамара Шчапёткіна звярнулася ў Цэнтральную выбарчую камісію са скаргай на закрытасць працэдуры прыняцця рашэння Бярозаўскім райвыканкамам адносна складу ўчастковых выбарчых камісій, а менавіта – на адмову паведаміць, ці стала яна сябрам участковай выбарчай камісіі № 11.
Т. Шчапёткіна зрабіла выснову, што паседжанне райвыканкама не адпавядала прынцыпам адкрытасці і галоснасці.
Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адказала, што Т.Шчапёткінай пасля паседжання было растлумачана, што яна можа азнаёміцца з прынятым рашэннем на афіцыйным сайце Бярозаўскага райвыканкама або на старонках газеты «Маяк».
А тое, што, на думку Шчапёткінай, паседжанне райвыканкама не адпавядала прынцыпам адкрытасці і галоснасці, то мясцовыя выканаўчыя органы ажыццяўляюць свою дзейнасць
у адпаведнасці з прынятымі рэгламентамі. У рамках сваіх паўнамоцтваў Цэнтральная камісія не дае прававую ацэнку форме працы райвыканкамаў.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”