viasna on patreon

Гродна: Сябраў АГП выклікаюць у міліцыю

2014 2014-02-11T15:38:36+0300 2014-02-11T15:38:36+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/grodna-piket-milic.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыню гродзенскай гарадской арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандру Васілевіч, а таксама шэраг іншых сябраў суполкі гэтай партыі выклікаюць у міліцыю на 12 лютага. Ім паведамілі, што на іх складзены пратаколы пра адміністрацыйныя правапарушэнні. Прычына такога выкліку па ўсёй верагоднасці – правядзенне перадвыбарчага пікету па зборы подпісаў 7 лютага на вуліцы Ажэшкі ля кнігарні. Удзел у гэтым пікеце браў таксама старшыня АГП Анатоль Лябедзька. За правядзеннем пікету цэлы час сачылі людзі ў цывільным, а невядомы відэааператар рабіў “аператыўную” здымку.

Фота са старонкі ў ФБ А. Лябедзькі

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства