viasna on patreon

Гродна: штрафы чатыром удзельнікам выбарчага пікету АГП

2014 2014-02-12T21:00:26+0300 2014-02-12T21:00:26+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/grodna-agp-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Удзельнікі выбарчага пікету на вуліцы Ажэжкі 7 лютага Аляксандра Васілевіч, Ежы Грыгенч і Руслан Кулявіч

Удзельнікі выбарчага пікету на вуліцы Ажэжкі 7 лютага Аляксандра Васілевіч, Ежы Грыгенч і Руслан Кулявіч

У Гродне 12 лютага адбыліся адміністрацыйныя працэсы над сябрамі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, удзельнікамі выбарчага пікету на вуліцы Ажэшкі 7 лютага. У выніку тры чалавекі – Аляксандра Васілевіч, Ежы Грыгенча і Руслан Кулевіч былі аштрафаваны на 15 базавых велічынь кожны. Ірына Давідовіч, сябра АГП з Іўя, была аштрафавана на 10 базавых велічынь. Суд улічыў, што яна беспрацоўная і на яе ўтрыманні знаходзяцца двое непаўналетніх дзяцей.

Сябры АГП былі выкліканыя ў Ленінскі РАУС Гродна з самай раніцы. Цэлы дзень іх трымалі ў міліцыі, не выпусціўшы нават паабедаць. Пасля 14.30 у РАУС прыехала суддзя Алена Пятрова, якая і аформіла пастановы аб пакаранні. Сведкай супраць удзельнікаў выбарчага пікету АГП, усе з якіх збіраюцца балатавацца кандыдатамі ў дэпутаты, выступалі міліцыянты і прадстаўніца гарадской выбарчай камісіі Ірына Вішнеўская. Апошняя ў час пікету была прысланая на месца яго правядзення. Судовыя працэсы скончыліся толькі бліжэй да шостай гадзіны вечару.

Міліцыя і суддзя палічылі, што актывісты АГП займаліся не толькі выбарчымі справамі і парушылі заканадаўства, паколькі адначасна збіралі подпісы супраць увядзення новага падатку на аўто. Сябры АГП катэгарычна нязгодныя з такім сцверджаннем і збіраюцца аспрэчыць рашэнні суддзі Алены Пятровай у судзе вышэйшай інстанцыі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства