viasna on patreon

Подпісы: Збірайце дзе хочаце?

2014 2014-02-14T14:13:51+0300 2014-02-14T14:13:51+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/podpisy-zbor.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Падаецца, у Горках, Дрыбіне і Мсціславе ўлады зрабілі ўсё, каб максімальна абмежаваць магчымасці зборшчыкаў подпісаў на вуліцах.

Калі прааналізаваць рашэнні "Аб вызначэнні месцаў, забароненых для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць сёмага склікання", прынятыя Горацкім, Дрыбінскім і Мсціслаўскім райвыканкамамі, дык становіцца ясна, што вартых месцаў для збору подпісаў на вуліцах амаль не было.

У Горках пад забарону трапілі тэрыторыі каля чыгуначнага і аўтавакзала, Цэнтральная плошча і плошча Якубоўскага, пляцоўка, прылеглая да навучальнага корпуса № 9 БДСГА, дзе штодня ходзяць сотні студэнтаў і выкладчыкаў сельскагаспадарчай акадэміі.

Нельга было збіраць подпісы блізка каля суду, пракуратуры, міліцыі і пошты (а тут жа таксама штодня праходзяць сотні людзей); каля бальніцы і паліклінікі і іншае, і іншае.
Падобная карціна і ў Дрыбіне. Там таксама нельга было збіраць подпісы ля чыгуначнага вакзалу, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, суда, пракуратуры, ваеннага камісарыята, органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, тэрыторый арганізацый, якія забяспечваюць жыццядзейнасць насельніцтва... Акрамя гэтага, стаяць з пікетамі не дазвалялася ў парку "Кропелька" і ў скверы па вуліцы Леніна.
У Мсціславе – практычна ўсё тое ж, але больш падрабязна. Пад забаронай: пасадачныя платформы, прыпыначныя пункты, пляцоўкі каля цэнтра банкаўскіх паслуг, разлікова-касавага цэнтра, "Водаканала" , "Жылкамгаса" і г.д. і да т.п.
У выніку, "забароненых месцаў" аказалася так шмат, што актыўныя грамадзяне аддалі перавагу старому і праверанаму спосабу – хадзіць ад дзвярэй да дзвярэй.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства