viasna on patreon

Мясцовымі выбарамі зацікавіўся крымінальны вышук

2014 2014-02-14T15:54:12+0300 2014-02-14T15:54:12+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ulasievic.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота Westki.info

Фота Westki.info

Кіраўніцтва Астравецкага раёна ўсхвалявалася вылучэннем грамадска-палітычнага актывіста Мікалая Уласевіча кандыдатам у дэпутаты. 14 лютага ў доме Уласевіча з’явіліся два супрацоўнікі крымінальнага вышуку. Іх цікавіла сапраўднасць пратаколу абласнога савету Аб’яднанай грамадзянскай партыі пра вылучэнне Мікалая Уласевіча кандыдатам у дэпутаты абласнога савету. Уласевіч даваць ім тлумачэнні адмовіўся, лічачы, што такія пытанні не ў кампетэнцыі супрацоўнікаў крымінальнага вышуку.

Напярэдадні ў РАУС Кастрычніцкага раёну Гродна на гэты конт ужо была апытаная Аляксандра Васілевіч, якая выконвае абавязкі старшыні абласной арганізацыі АГП.

Паводле Мікалая Уласевіча, такую пільную праверку пратаколу ініцыяваў старшыня Астравецкай акруговай камісіі Тадэвуш Субаткевіч, звярнуўшыся ў Астравецкую раённую пракуратуру. Пракурор раёну Аляксандар Марцінчык скіраваў гэты зварот да начальніка астравецкай міліцыі Уладзіміра Квача.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства