Баранавічы: назіральніка Сяргея Гоўшу не дапусцілі да праверкі подпісаў
Баранавічы: назіральніка Сяргея Гоўшу не дапусцілі да праверкі подпісаў
Назіральнік з Баранавічаў Сяргей Гоўша 13 лютага атрымаў ліст за подпісам старшыні Баранавіцкай гарадской выбарчай камісіі Тамары Шукала, у якім паведамляецца: “На Вашу заяву прысутнічаць пры праверцы подпісаў грамадзян у падпісных лістах, жадаючых стаць кандыдатамі ў дэпутаты гарсавета Рыгора Грыка і Віктара Цяпіна паведамляем, што арт. 13 Выбарчага кодэкса РБ, на які Вы абапіраецеся, прысутнасць назіральніка падчас працы ТВК пры праверцы правільнасці подпісаў грамадзян не прадугледжана”. Далей у адказе старшыні ТВК дадаецца, што “У частцы арт. 13 статуса назіральніка пункт 9 запісана, што назіральнік не мае права ўмешвацца ў працу камісіі”.
– Я з гэтым згодны, што назіральнік не павінен умешвацца ў працу камісіі. Але арт. 13 Выбарчага кодэксу абвяшчае выбары ў нас адкрытымі і галоснымі, таму я напісаў заяву ў гарадскую выбарчую камісіі і прасіў, каб мне дазволілі толькі прысутнічаць пры праверцы подпісаў Р. Грыка і В. Цяпіна. Але, магчыма, сама прысутнасць незалежных назіральнікаў у Баранавіцкай ТВК “перашкаджае” ў аб’ектыўным і непрадузятым правядзенні выбараў, – паведаміў Сяргей Гоўша.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”