viasna on patreon

Слонім: папярэджанне прыхільніку БХД Барысу Кучынскаму

2014 2014-02-15T23:11:04+0300 2014-02-15T23:11:04+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/slonim-kuchynskii.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Слонімская раённая выбарчая камісія 14 лютага вынесла папярэджанне сябру БХД Барысу Кучынскаму за пікет, які ён праводзіў з паплечнікамі 8 лютага. У камісіі яму паведамілі, што ў РВК паступіў матэрыял з міліцыі. Пры гэтым падчас правядзення самога пікета на вуліцы Брэсцкай міліцыя не прысутнічала.

У той дзень праходзіў збор подпісаў за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты мясцовага Савету Барыса Кучынскага, адначасна сябры слонімскай суполкі БХД раздавалі мінакам інфармацыйныя бюлетэні “За сямейныя каштоўнасці”, у якіх паведамлялася, што БХД імкнецца стварыць палітычнае асяроддзе, у якім дабрабыт асобы і сям’і стаіць на першым месцы. Таксама падчас пікета сярод слонімцаў збіраліся подпісы пад зваротам “Абаронім нашых дзяцей ад алкагалізму” і пад заявай ва ўпраўленне Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці аб правядзенні праверкі ўмоваў утрымання палітзняволенага Яўгена Васьковіча.

У выбарчай камісіі Кучынскі і яго прадстаўнік Іван Бедка патлумачылі, што ў матэрыялах за сямейныя каштоўнасці няма ніякай агітацыі за кандыдата. Нягледзячы на тлумачэнні, член камісіі Генадзь Назарэнка даказваў, што быў не пікет, а мітынг, і настойваў на больш суровым пакаранні, чым папярэджанне. Старшыня камісіі Алена Мачаліна зачытала членам камісіі пункт 13 Пастановы цэнтральнай камісіі №27 ад 17 снежня, на падставе якога камісія аднагалосна абвесціла папярэджанне за нібыта незаконны распаўсюд інфармацыйных матэрыялаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства