viasna on patreon

ЦВК ўнесла змены ў Палажэнне аб накіраванні назіральнікаў на ўчасткі пасля звароту БХК

2014 2014-02-19T14:09:01+0300 2014-02-19T14:09:01+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/cvk-shylda.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Цэнтральная камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў 19 лютага задаволіла зварот Беларускага Хельсінкскага камітэта і ўнесла змены ў Палажэнне аб накіраванні назіральнікаў на ўчасткі: цяпер вылучаць назіральнікаў будуць мець магчымасьць цэнтральныя кіруючыя органы партый ды іншых грамадзкіх аб'яднанняў.

Нагадаем, БХК накіраваў зварот у ЦВК з просьбай змяніць парадак доступу назіральнікаў на ўчасткі.

Згодна апошняй, снежаньскай пастановы ЦВК №26, рэспубліканскія грамадскія аб'яднанні і партыі маглі  накіроўваць назіральнікаў толькі на пасяджэнні ЦВК, але не на ўчасткі для галасавання або на паседжанні акруговых і тэрытарыяльных выбарчых камісій, якія з'яўляюцца адным з ключавых механізмаў у арганізацыі выбараў.

Такім чынам пры адсутнасці створаных і зарэгістраваных на месцах арганізацыйных структур, рэспубліканскія грамадскія аб'яднанні і партыі былі проста пазбаўленыя магчымасці арганізаваць назіранне за выбарамі па ўсёй краіне. Але калі для партый наяўнасць арганізацыйных структур з'яўляецца абавязковай, то ў грамадскіх аб'яднанняў - гэта права.

Варта мець на ўвазе, што раней ЦВК дазваляў палітычным партыям і рэспубліканскім грамадскім аб'яднанням накіроўваць назіральнікаў на ўчасткі для галасавання па ўсёй краіне, аднак на гэты раз ён змяніў падыход, паколькі заканадаўча гэты момант не ўрэгуляваны, а толькі залежыць ад пазіцыі самой ЦВК.

Як паведаміў старшыня РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт " Алег Гулак, “гэта досыць станоўчы крок. Праваабаронцы прасілі ўнесці змены ў пастанову Цэнтральнай выбарчай камісіі №26 і выкарыстоўваць фармулёўку «палітычныя партыі, іншыя рэспубліканскія грамадскія аб'яднанні - на паседжанні ўсіх выбарчых камісій і на ўчасткі для галасавання і  гэтая скарга была задаволеная, хаця за ўнясенне зменаў прагаласавалі толькі 7 сябраў Камісіі, а 4 – супраць.

Тэкст рашэння аб унясенні гэтых зменаў у Палажэнне аб накіраванні назіральнікаў на ўчасткі на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў Алег Гулак яшчэ не атрымаў, але рашэнне ЦВК вітае і лічыць яго цалкам адпавядаючым прынцыпам празрыстасці выбарчага працэсу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства