Зэльвенская раённая камісія не зарэгістравала кандыдатам Яўгена Скрабутана
https://spring96.org./be/news/69274
2014
2014-02-20T17:54:24+0300
2014-02-20T17:54:24+0300
2014-02-20T17:54:24+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/skrabutan-garodnia.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зэльвенская раённая камісія 20 лютага не зарэгістравала кандыдатам у дэпутаты райсавету грамадскага актывіста Яўгена Скрабутана. Яму патлумачылі, што падставай такога рашэння ёсць нібыта пісьмовыя тлумачэнні тых, хто падпісваўся за вылучэнне Скрабутана пры зборы подпісаў, пра напісанне даты нібы не сваёй рукой. Галасаванне камісіі па гэтым пытанні адбывалася фармальна, паколькі рашэнне пра адмову ў рэгістрацыі было падрыхтавана зарань. Па словах Яўгена Скрабутана, прозвішчы людзей, што нібыта няправільна падпісаліся, камісія назваць адмовілася, спаслаўшыся на канфідэнцыйнасць інфармацыі. Да канца паседжання раённай камісіі прысутнічаць Скрабутану не дазволілі.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”