За 40 дэпутацкіх месцаў у Брэсцкім гарсавеце будзе змагацца 121 кандыдат
З прычыны нібыта недакладнасці звестак, указаных у дэкларацыях, гарадскі тэрытарыяльны выбаркам адмовіў у рэгістрацыі тром прэтэндэнтам ад дэмакратычнай супольнасці.
З ліку зарэгістраваных кандыдатаў 32 чалавекі былі вылучаны працоўнымі калектывамі. Два спосабы вылучэння - шляхам збору подпісаў і ад працоўных калектываў - выкарыстаў 31 кандыдат. Акрамя таго, адначасова шляхам збору подпісаў і ад палітычных партый вылучаны 12 чалавек. Вылучэнцамі ад грамадзян з'яўляюцца 20 кандыдатаў, а ад палітычных партый - 26.
Найбольшая колькасць кандыдатаў-партыйцаў зарэгістравана ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі ( Грамада) - 8, Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” - 7, Партыі БНФ - 6.
У гарадской выбарчай камісіі таксама паведамілі, што ў якасці кандыдатаў былі зарэгістраваны 11 чалавек, якія зараз з’яўляюцца дэпутатамі Брэсцкага гарсавета.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”