viasna on patreon

Баранавічы: з 44 прэтэндэнтаў зарэгістраваны 43 кандыдаты

2014 2014-02-21T13:03:37+0300 2014-02-21T13:03:37+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/baran-tvk-pasedzanne.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

20 лютага адбылося пасяджэнне Баранавіцкай гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі, якая з 44 прэтэндэнтаў зарэгістравала 43 кандыдатаў у дэпутаты гарсавета. Не быў зарэгістраваны адзін прэтэндэнт – індывідуальны прадпрымальнік Валеры Дрэка. Як паведаміла старшыня выбарчай камісіі Тамара Шукала, у прэтэндэнта на дэпутацкі мандат пры праверцы подпісаў высветлілася, што даты ў падпісных лістах пастаўлены не ўласнаю рукою выбаршчыкаў. Пакуль невядома, ці будзе Валеры Дрэка аспрэчваць рашэнне ТВК аб нерэгістрацыі.

Ад палітычнай партыі левых “Справядлівы свет” зарэгістраваны Віктар Цяпін (выбарчая акруга № 11) і Чэслаў Гузоўскі (выбарчая акруга № 25), а таксама грамадскі актывіст Рыгор Грык (выбарчая акруга № 15).

Большасць зарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты гарсавета з’яўляюцца кіраўнікамі дзяржаўных структур і прадстаўнікамі праўладных палітычных партый. Паколькі ў горадзе 36 выбарчых акруг, то на большасці з іх, зразумела, выбары будуць безальтэрнатыўнымі.

Цікава, што на гэтым пасяджэнні прысутнічала большасць прэтэндэнтаў у дэпутаты, і ТВК абмяркоўвала і галасавала асобна па кожнаму прэтэнтэнту на дэпутацкае месца. Само пасяджэнне ТВК цягнулася каля 45 хвілін.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства