БСДП заяўляе пра рэгістрацыю 52 кандыдатаў у дэпутаты
Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі.
Найбольшая колькасць сацыял-дэмакратычных кандыдатаў зарэгістравана ў Брэсцкай вобласці - 35 чалавек. У Віцебскай вобласці - 8, Мінску - 5, Мінскай вобласці - 2, Магілёўскай і Гомельскай вобласці - па аднаму кандыдату ў дэпутаты. У Гродзенскай вобласці не зарэгістравалі ніводнага кандыдата ў дэпутаты ад партыі.
Нагадаем, што першапачаткова было зарэгістравана 99 ініцыятыўных груп сацыял-дэмакратаў і іх прыхільнікаў, аднак далёка не ўсе здолелі паспяхова прайсці рэгістрацыю ў якасці кандыдатаў у дэпутаты.
Сярод зарэгістраваных кандыдатамі ў дэпутаты - першы намеснік старшыні БСДП Ігар Маслоўскі, намеснікі старшыні Ганна Канюс і Аляксей Сігаеў, а таксама сябра Прэзідыума Алег Шабетнік.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”