“Конкурс” на Магілёўшчыне: на адно дэпутацкае месца -- 1,9 кандыдатаў
Найбольшы конкурс назіраецца ў Магілёўскі абласны Савет дэпутатаў і гарадскія Саветы дэпутатаў Магілёва і Бабруйска -- 2,4 кандыдаты на месца.
Пра гэта паведаміў старшыня абласной выбарчай камісіі Валеры Берастаў.
Паводле яго слоў, на 2693 дэпутацкія мандаты ўсіх узроўняў у вобласці вылучаны 5182 кандыдаты. Адмоўлена ў рэгістрацыі 40 кандыдатам, 22 патэнцыйных кандыдаты адклікалі свае заявы аб згодзе балатавацца.
64,5% прэтэндэнтаў у дэпутаты былі вылучаны шляхам збору попісаў, 35,1 % ад працоўных калектываў. Вылучэнцаў ад палітычных партый усяго 94, з якіх 50 чалавек -- прадстаўнікі Камуністычнай партыі Беларусі.
Прадстаўнікоў дэмакратычных партый зарэгістравана кандыдатамі ў розныя Саветы дэпутатаў няшмат. Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) пазмагаецца за 1 месца ў мясцовым Савеце, кампанія "Гавары праўду" за 3, "Рух за Свабоду" за 3, Аб'яднаная грамадзянская партыя за 13, Беларуская партыя левых "Справядлівы свет" за 9, Партыя БНФ за 5, а аргкамітэт Партыі свабоды і прагрэсу за 1 месца.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”