Мазыр: раённая газета не надрукавала прозвішча адзінага альтэрнатыўнага кандыдата ў райсавет
У мазырскай раённай газеце «Жыццё Палесся» з'явілася рашэнне раённай выбарчай камісіі аб рэгістрацыі кандыдатаў. Так, на 40 дэпутацкіх месцаў тут прэтэндуе 41 чалавек, то бок ёсць толькі адзін незалежны кандыдат – качагар Міхаіл Караткевіч. Але яго прозвішча ў раённай газеце не было надрукавана. «Думаю, гэта было зроблена адмыслова, каб выбаршчыкі не ведалі, што ёсць альтэрнатыва. Я напісаў скаргу ў раённую выбарчую камісію», - адзначыў Міхаіл Караткевіч. Яго канкурэнтам па акрузе з'яўляецца дырэктар аўтапарку.
У дэпутаты раённага Савету ідуць на безальтэрнатыўных акругах дырэктар ААТ «Мазырхімсервіс», галоўны ўрач паліклінікі, дырэктар спіртагарэлачнага заводу, генеральны дырэктары прадпрыемстваў «Мазырсоль», «Мазырсельмаш», «Мазырпрамбуд», «Мазырлес», «Мазырскія малочныя прадукты», начальнік РАУС і іншыя мясцовыя кіраўнікі.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”