viasna on patreon

Бабруйск: Рэгістрацыю не прайшлі толькі сябры "Гавары праўду"?

2014 2014-02-25T13:04:16+0300 2014-02-25T13:04:16+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/gavary.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гавары праўду

Гавары праўду

Пакуль афіцыйныя крыніцы не спяшаюцца дзяліцца з бабруйчанамі падрабязнай інфармацыяй, якая тычыцца выбарчай кампаніі. Ад самага пачатку яе даюць малымі, нешматслоўнымі дозамі, і, нягледзячы на тое, што рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты ў гарсавет прайшла яшчэ 21 лютага, іх імёны застаюцца таямніцай.

Сайт гарвыканкама сціпла паведамляе, што з 97 вылучэнцаў кандыдатамі сталі 88 чалавек. Яны будуць прэтэндэнтамі на 40 месцаў у гарадскім Савеце. "Восем чалавек не зарэгістраваныя з-за недакладнасці пададзеных дадзеных, адзін чалавек адклікаў заяву", - паведамляе афіцыйная крыніца.

Атрымліваецца, рэгістрацыю не прайшлі толькі вылучэнцы ад кампаніі "Гавары праўду". Нагадаем, ад іх вылучалася дзевяць прэтэндэнтаў, а рэгістрацыю прайшла толькі пенсіянерка Людміла Каверына.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства