viasna on patreon

Віцебск: сябры камісіі падманвалі выбаршчыкаў

2014 2014-02-25T16:51:38+0300 2014-02-25T16:51:38+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/podpisy-zbor.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Віцебская каардынатарка аргкамітэта па стварэнні БХД Тацяна Севярынец і актывістка аргкамітэту Алена Шабуня вырашылі сустрэцца з выбаршчыкамі, якія нібыта прызналі, што даты ў падпісных лістах яны ставілі не ўласнаручна. У выніку абедзьве спадарыні не былі зарэгістраванымі у якасці кандыдатак у дэпутаты Віцебскага гарсавета.

"У мяне прызналі несапраўднымі 6 подпісаў, у Алены - 5. Нас не зарэгістравалі на той падставе, што падчас праверкі людзі нібыта засведчылі, што даты ў падпісных аркушах ставілі не яны, а мы самі. Такога блізка не было, мы з Аленай не на першыя выбары балатуемся! Таму і вырашылі ва ўсім разабрацца, сустрэўшыся непасрэдна з тымі людзямі, якія заявілі пра парушэнні. Нам хацелася ведаць усе дасканальна, бо праверку праводзіла нібыта сама старшыня камісіі", -- тлумачыць Тацяна Севярынец.

Актывісткі пайшлі па кватэрах паўторна, каб даведацца непасрэдна ў выбаршчыкаў, як жа праводзілася праверка. Вынік атрымаўся абуральны, працягвае спадарыня Тацяна:

"Нам расказалі, як здабывалі "сведчанні". Прыходзіць праверка і пытаецца ў чалавека, ці ягоны подпіс на аркушы. Чалавек кажа "так". І тут яму прапануюць падпісаць паперку, што яго праверылі. А ў паперцы – зусім іншае: там гаворыцца, што подпіс быў пастаўлены не ўласнай рукой… Людзі ў нас даверлівыя, яны падпісваюць паперку ад камісіі, нічога кепскага нават не думаючы! Канешне, гэта кепска, што яны не чытаюць нічога перад тым, каб распісацца. Але ж яны і падумаць не маглі пра такі падман! Правяральшчыкі з камісій прасілі падпісацца і мужа за жонку, і маці за сына, і гэтак далей… Што ж гэта такое? Што за метады працы?"

Тацяна Севярынец і Алена Шабуня сабралі пісьмовыя сведчанні ў абураных жыхароў Віцебска, якіх зрабілі "сведкамі парушэння". 4 заявы мае Т.Севярынец і 4 – А.Шабуня, астатніх яны проста не заспелі дома. Актывісткі збіраюцца абскарджваць незаконныя дзеянні выбарчай камісіі і тое, што іх не зарэгістравалі кандыдаткамі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства