viasna on patreon

Брэст: суд адмовіўся разглядаць адміністрацыйную справу, распачатую ў дачыненні да кіраўніка абласной арганізацыі АГП

2014 2014-03-02T09:37:59+0300 2014-03-02T09:37:59+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/vuek-uladzimir-brest.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі АГП Уладзімір Вуек

Старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі АГП Уладзімір Вуек

Адпаведны пратакол, складзены прадстаўнікамі ідэалагічнага аддзелу Брэсцкага гарвыканкама ў адносінах да лідара мясцовай суполкі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзіміра Вуека, вернуты назад.

Як распавёў сам Уладзімір Вуек, пратакол аб нібыта здзейсненным адміністратыўным правапарушэнні датычыўся праведзенага 30 студзеня ў Брэсце пікета ў падтрымку вылучэння кандыдатам у дэпутаты гарадскога Савета Дыяны Касцюковіч, якая з’яўляецца сябрам АГП. “Спачатку супрацоўнікі міліцыі спрабавалі абвінаваціць нас у тым, што пікет адбываецца ў забароненым месцы ў цэнтры горада, - кажа Вуек. – Калі ж мы здолелі пераканаць, што гэта не так, у наступныя дні пасля пікета некаторых яго ўдзельнікаў пачалі выклікаць у міліцэйскі пастарунак альбо супрацоўнікі праваахоўных органаў самі прыходзілі на працу да нашых актывістаў. Падчас гэтых сустрэч былі высунутыя іншыя прэтэнзіі: маўляў, збіраліся подпісы не толькі за вылучэнне кандыдата ў дэпутаты, але і за адмену новай пошліны на аўтамабілі, акрамя таго, ажыццяўляўся распаўсюд партыйнага бюлетэня “Голас розуму”. Пры гэтым аргументавана адказаць, якую норму закона мы парушылі, міліцянты не здолелі”.

У выніку, як дадаў кіраўнік брэсцкай арганізацыі АГП, адміністрацыйны пратакол быў складзены не міліцыянтамі, а ідэолагамі. Чыноўнікі з гарвыканкаму палічылі, што ўдзельнікі пікета парушылі закон, бо не ўзгаднілі фармат мерапрыемства ў адпаведнасці з новай пастановай Цэнтрыбаркаму. Аднак у судзе Ленінскага раёна Брэста, вывучыўшы пратакол, вырашылі, што складзены ён неахайна і вярнулі да гарадскіх уладаў. Ці будуць мясцовыя ідэолагі перарабляць пратакол альбо зачыняць гэтую справу, пакуль невядома.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства