viasna on patreon

Брэст: улады прынеслі прабачэнні за несапраўдныя звесткі пра колькасць вылучэнцаў ад Партыі БНФ (дакументы)

2014 2014-03-03T15:06:28+0300 2014-03-03T15:06:28+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/partyja_bnf.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Такая была рэакцыя на скаргу Брэсцкай абласной арганізацыі гэтай партыі, дзе паведамлялася, што ва ўсіх афіцыйных дакументах пазначана меншая колькасць зарэгістраваных кандыдатаў ад Партыі БНФ.

Справа ў тым, што мясцовая суполка вылучыла 7 сябраў партыі ў якасці кандыдатаў у дэпутаты Брэсцкага гарсавета, і ўсе яны былі зарэгістраваны. Тым не менш, і ў звестках гарадской выбарчай камісіі, і на сайце аблвыканкама паведамляецца, што ад Партыі БНФ у гэты прадстаўнічы орган балатуецца 6 асобаў.

Як адзначыў старшыня абласной арганізацыі Партыі БНФ Дзмітрый Шыманскі, сябры гарвыбаркама павінны валодаць дастатковымі кампетэнцыямі (у тым ліку - матэматычнымі здольнасцямі) для падсумоўвання колькасці кандыдатаў, вылучаных у гарсавет, бо іх праца ў далейшым будзе ўплываць на дакладнасць падліку галасоў выбаршчыкаў. “Няправільна ўказаная колькасць кандыдатаў ад нашай партыі ў Брэсцкі гарсавет скажае агульную статыстыку. Акрамя таго, несапраўдныя звесткі, якія гарвыбаркам прадставіў для публікацыі ў сетцы Інтэрнэт, наносяць шкоду дзелавой рэпутацыі Партыі БНФ”, - заявіў Шыманскі.

Рэакцыя на скаргу была даволі аператыўнай. Брэсцкі гарвыканкам і абласная выбарчая камісія прынеслі прабачэнні за несапраўдныя звесткі пра колькасць вылучаных кандыдатаў Партыі БНФ, распаўсюджаныя гарадской выбарчай камісіяй. Паведамляецца таксама, што супрацоўнік гарвыканкама, адказны за памылку, прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства