Былы начальнік абласной міліцыі канкуруе на выбарах з сябрамі Партыі БНФ і АГП
3 сакавіка стала вядома, што начальнік упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкаму Уладзімір Сычэўскі вызвалены з пасады і звольнены ў запас “з правам нашэння міліцэйскіх знакаў адрознення”. Цікава, што Сычэўскі вылучаны якраз зараз уладай як кандыдат на выбарах у Гродзенскі гарадскі савет. Яго супернікамі па акрузе будуць старшыня Гродзенскай Рады Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў, а таксама прадстаўніца Аб’яднанай грамадзянскай партыі Наталля Слуцкая.
Вельмі верагодна, што ўчарашні галоўны міліцыянт вобласці Уладзімір Сычэўскі, сярэдні заробак якога ў месяц паводле афіцыйных дадзеных складаў больш за 21 мільён беларускіх рублёў, сканцэнтруецца цяпер на агітацыйнай выбарчай кампаніі. А магчыма менавіта ён і ўзначаліць новы гарадскі савет.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”