viasna on patreon

У Рэчыцы спалохаліся выступу па радыё дэмакратычнага кандыдата

2014 2014-03-05T11:14:39+0300 2014-03-05T11:14:39+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/szabetnik.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алег Шабетнік.

Алег Шабетнік.

Рэчыцкае раённае радыё не пагаджаецца без цэнзуры прапускаць у эфір зварот да выбарцаў кандыдата ў дэпутаты райсавета, прадпрымальніка, рэгіянальнага каардынатара кампаніі “Гавары праўду”Алега Шабетніка.

“Запісаць на радыё мяне запісалі, але папярэдзілі, што аддадуць у раённую выбарчую камісію, а тая – у Цэнтрвыбаркам. Будуць шукаць нейкія парушэнні.

У сваім выступе я распавёў пра “Народны рэферэндум”, ініцыяваны кампаніяй “Гавары праўду”, БНФ і рухам “За свабоду”,  пра выбарнасць старшыняў выканкамаў, а таксама прэзідэнта – не больш як два тэрміны. Распавядаў і пра вяртанне да бясплатнай адукацыі. Відаць, гэта ўсё і палохае і радыё, і выбарчыя камісіі”, – сказаў службе маніторынга ГА “БАЖ” кандыдат у дэпутаты Рэчыцкага райсавета Алег Шабетнік.

Дарэчы, апрача райсавета, Шабетнік вылучаўся і кандыдатам у дэпутаты Гомельскага аблсавета па Холмецкай выбарчай акрузе №52. Аднак камісія не зарэгістравала яго, і цяпер у згаданай акрузе, дзе адзіным кандыдатам засталася начальніца абласной падатковай інспекцыі, выбары будуць праходзіць на безальтэрнатыўнай аснове.

Служба маніторынгу ГА "БАЖ"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства