У Магілёўскі гарсавет балатуецца тры чалавекі з пагашанымі судзімасцямі
Гэта Уладзімір Пунчанка, Аляксандр Камкоў і Ільясаў Ільяс Ніяз-аглы. 44-гадовы Уладзімір Пунчанка з’яўляецца дырэктарам сялянска-фермерскай гаспадаркі “Агракамбінат “Усходні””. У 1991 годзе быў судзімы па артыкулу 201 ч.2, 23-1 Крымінальнага кодэкса БССР “Хуліганства”. Балатуецца па Арлоўскай выбарчай акрузе №12.
45-гадовы Аляксандр Камкоў з’яўляецца дырэктарам таварыства з абмежаванай адказнасцю “Будмантажрэклама”. У 2005 годзе быў асуджаны па артыкулу 424 ч.2 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Злоўжыванне ўладаю альбо службовымі паўнамоцтвамі”. Балатуецца па Струшэўскай выбарчай акрузе №21.
47-гадовы Ільясаў Ільяс Ніяз-аглы з’яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам. У 1994 годзе быў асуджаны па артыкулу 213 ч.3 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Незаконнае нашэнне, захоўванне, набыццё, выраб альбо збыт зброі альбо выбуховых рэчываў”. Балатуецца па Ямніцкай выбарчай акрузе №22.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”