Баранавічы: перадвыбарчы пікет – за грамадзянскі кантроль за дзейнасцю ўладаў (фота)
У Баранавічах кандыдат у дэпутаты гарсавета па гарадской выбарчай акрузе № 15 Рыгор Грык правёў 5 сакавіка першы перадвыбарчы агітацыйны пікет у маладым парку горада з боку вуліцы Камсамольскай. Удзельнікі трымалі шматлікія плакаты і транспаранты “Дзейнасці ўладаў – грамадзянскі кантроль”, “Кантракт – рабства для рабочага чалавека”, “Кантракт – пятля для працоўных”, “Улада жадае, каб мы маўчалі” і іншыя.
Мінакі з цікаўнасцю разглядалі і чыталі плакаты і транспаранты. Адныя выказвалі пікетоўшчыкам словы ўдзячнасці і падтрымкі, а людзі старэйшага ўзроста абураліся дзеяннямі “праклятых майданаўцаў”.
За ўдзельнікамі пікету назіралі трое міліцыянераў, а чалавек у цывільным здымаў пікетоўшчыкаў на відэакамеру.
Фота: Першы перадвыбарчы пікет кандыдата ў дэпутаты Баранавіцкага гарсавета па гарадской выбарчай акрузе № 15 Рыгора Грыка
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”