У Магілёве адцэнзуравалі біаграфію кандыдата ў дэпутаты
З гэтай нагоды актывіст незалежнага прафсаюза Радыёэлектроннай прамысловасці Аляксей Паўлоўскі падаў скаргі ў Ямніцкую акруговую выбарчую камісію №35, а таксама ў Магілёўскую гарадскую выбарчую камісію.
"У біяграфіі не пазначылі шэраг месцаў, дзе я працаваў раней, а таксама тое, што я не беспрацоўны, а часова непрацуючы. Таксама з інфармацыйнай улёткі прыбралі, што я з'яўляюся сябрам незалежнага прафсаюза РЭП, выстаўляў сваю кандыдатуру на выбары ў Палату прадстаўнікоў у 2012 годзе, а таксама што я не "сяджу на шыі выбаршчыкаў", а жыву за кошт таго, што вырошчваю і рэалізоўваю сельскагаспадарчую прадукцыю на ўласным зямельным участку плошчай 40 сотак", - кажа Паўлоўскі.
Кандыдат у дэпутаты адзначае, што ягоныя біаграфічныя звесткі зменены наўмысна. Паўлоўскі ў сваёй скарзе таксама просіць перавыдаць плакаты з яго біаграфічнымі звесткамі.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”