Праваабаронцы запускаюць інтэрактыўны рэсурс па назіранні за мясцовымі выбарамі
https://spring96.org./be/news/69755
2014
2014-03-13T12:04:19+0300
2014-03-13T12:04:19+0300
2014-03-13T12:05:52+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/nablydai_1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Далучыцца да кампаніі зможа кожны ахвотны - дастаткова запоўніць на сайце анкету і даслаць свае вынікі назірання на канкрэтным выбарчым участку.
Сайт Nazirannie2014.spring96.org уключае не толькі падрабязную інструкцыю, як стаць назіральнікам і правільна паводзіць сябе на ўчастку, але і незвычайныя гісторыі, якія адбыліся з назіральнікамі падчас папярэдніх кампаніяў.
Інфармацыйная частка ўключае ў сябе блокі "Як стаць назіральнікам", "Датэрміновае галасаванне", "Галасаванне ў дзень выбараў", "Падлік галасоў".
Кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары» шэсць год назірае за выбарчымі кампаніямі ў Беларусі. Новая інтэрактыўная пляцоўка мае на мэце далучыць як мага больш неабыякавых беларусаў да назірання.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"