Бабруйск: Толькі пяць кандыдатаў стварылі фонды
https://spring96.org./be/news/69783
2014
2014-03-14T10:23:56+0300
2014-03-14T10:23:56+0300
2014-03-14T10:23:56+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/pinsk-agit-niama-3.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
З 88 кандыдатаў у мясцовы Савет і 26 у абласны толькі пяць скарысталіся магчымасцю стварэння ўласных выбарчых фондаў. Нагадаем, што з бягучага года кандыдатам не выдаткоўваюцца сродкі на вядзенне перадвыбарчай агітацыі, і яны павінны самі фармаваць свае фонды праз афармленне спецыяльных выбарчых рахункаў у банку.
Рахункі адкрылі два кандыдаты ў аблсавет - Алена Гардынец, беспартыйная, загадчыца дзіцячага садка № 81, і Уладзімір Яўсеенкаў, сябра ЛДП, індывідуальны прадпрымальнік. Таксама ўласныя фонды сфармавалі тры каныдыдаты ў гарсавет: Руслан Чэвычэлаў - беспартыйны, дырэктар будаўнічага прадпрыемства "Бугель", Святлана Грыцэнка - бібліятэкар, сябра БХД, Данута Дз'ячэнка - лекар-стаматолаг, сябра БХД.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”