Затрыманых кандыдатаў у дэпутаты адпусцілі – без інфармацыйных улётак
https://spring96.org./be/news/69807
2014
2014-03-14T21:45:09+0300
2014-03-14T21:45:09+0300
2014-03-14T21:49:30+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/dabratvor.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Затрыманых сёння ў Мінску Іллю Дабратвора і Антося Жылко адпусцілі з Маскоўскага РУУС.
Кандадаты ў дэпутаты мясцовых Саветаў Ілля Дабратвор (ад БНФ) і Антось Жылко (ад АГП) былі затрыманыя 14 сакавіка ля ЦІП на Акрэсціна ў Мінску, дзе сустракалі вызваленых пасля 12-суткавага арышту Змітра Дашкевіча і Яўгена Ціханава.
Супрацоўнікі міліцыі ўбачылі ў аўтамабілі Дабратвора яго інфармацыйныя ўлёткі для выбаршчыкаў, выраб якіх прадугледжаны выбарчым заканадаўствам. Абодвух кандыдатаў даставілі ў РУУС Маскоўскага раёна, адкуль праз некаторы час адпусцілі.
Як паведаміў Ілля Дабратвор праваабаронцам, супрацоўнікі міліцыі ўлёткі яму не аддалі - сказалі, што будуць разбірацца ў панядзелак.