viasna on patreon

Гомельскі актывіст АГП Уладзімір Шыцікаў атрымаў 10 сутак за ўдзел у пікеце

2014 2014-03-17T15:43:52+0300 2014-03-17T15:43:52+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/gomel-shycikau-uladzimir.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суддзя суду Савецкага раёна Гомеля Сяргей Шэўструк прызнаў сябра АГП Уладзіміра Шыцікава вінаватым у парушэнні парадку правядзення масавага мерапрыемства і пакараў 10 суткамі арышту. Паседжанне суду праходзіла без сведкаў, паколькі нікога, хто жадаў падтрымаць затрыманага, не пусцілі ў памяшканне суда.

«Мы чакалі з самай раніцы, а Шыцікава прывезлі толькі пасля абеду і тое таемна, заводзілі з чорнага ўваходу. Мы выпадкова гэта ўбачылі і захацелі прайсці, але дзяжурны міліцыянт нас не пусціў, маўляў, такое распараджэнне было ад ягонага кіраўніцтва. Я напісаў у кнізе скаргаў аб гэтым парушэнні, дадаў, што Шыцікава асудзілі незаконна, бо ён удзельнічаў у законным пікеце, час і месца былі ўзгоднены з камісіяй, і плакат, які ён трымаў, адлюстроўваў маю пазіцыю як кандыдата», - патлумачыў кандыдат у дэпутаты Гомельскага гарадскога савета Зміцер Карпенка.

Нагадаем, 15 сакавіка на ажыўленай вуліцы ў Гомелі каля буйнога гандлёвага дому «Рэчыцкі» актывісты Аб'яднанай грамадзянскай партыі зладзілі перадвыбарчы пікет. Яго ўдзельнікі трымалі ў руках плакаты з лозунгамі «Патрабуем сумленныя выбары», «Вярніце выбары», «23 сакавіка - чарговыя нявыбары».

Пікет, у якім прымалі ўдзел лідары АГП Анатоль Лябедзька і Васіль Палякоў, доўжыўся гадзіну. За пікетам назіралі супрацоўнікі міліцыі ў форме, а невядомыя людзі ў цывільным здымалі на відэа.

Пасля завяршэння пікету быў затрыманы адзін з ягоных удзельнікаў - гомельскі сябра АГП Уладзімір Шыцікаў. Ён трымаў у руках плакаты з надпісамі: «Пуцінская Расія, ты звар'яцела» і «Бляск рэзідэнцый не ратуе дыктатара». Падчас правядзення пікету міліцыянеры прасілі Шыцікава прыбраць плакат, паколькі ён не адпавядае выбарчай тэматыцы, але ён адказаў, што нічога не парушае, і працягнуў трымаць плакаты.

Уладзімір Шыцікаў быў затрыманы і дастаўлены ў Савецкім РАУС Гомеля, а затым у ізалятар часовага ўтрымання.

“Праваабаронцы за свабодны выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства