viasna on patreon

Кандыдацкага фонду хапае толькі на публікацыю аднаго артыкулу ў газеце (дакумент)

2014 2014-03-17T16:27:22+0300 2014-03-17T16:27:22+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/paulouski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксей Паўлоўскі

Аляксей Паўлоўскі

У Магілёве за сродкі з Фонду кандыдата ў дэпутаты можна надрукаваць толькі адзін артыкул у мясцовай газеце. Плошча ў газеце "Магілёўскія ведамасці" фармата А5 абыдзецца кандыдатам у дэпутаты ў 1, 134 мільёны рублёў. Каб надрукаваць ўлёткі, альбо патраціць грошы на іншыя формы агітацыі -- не хопіць сродкаў.

З такім становішчам кандыдат у дэпутаты ў Магілёўскі абласны і гарадскі Саветы дэпутатаў Аляксей Паўлоўскі не згодзен і збіраецца пісаць скаргу ў Цэнтрвыбаркам.

"З такімі коштамі на публікацыі ў газеце немагчыма правесці нармалёвую паўнавартасную агітацыйную кампанію. Атрымліваецца, што за сродкі на вядзенне агітацыі ты можаш сабе дазволіць альбо друк улётак, альбо публікацыю ў газеце. І ўсё", - кажа Паўлоўскі.

Нагадаем, што памеры фондаў для кандыдатаў у дэпутаты ў Магілёўскі гарадскі Савет дэпутатаў не перавышае 10 базавых велічынь (1,3 мільёны рублёў).

“Праваабаронцы за свабодны выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства