viasna on patreon

Ганцавіцкі выбаркам вынес папярэджанне кандыдату ў дэпутаты Ганцавіцкага райсавета Пятру Гузаеўскаму

2014 2014-03-14T11:43:00+0300 2014-03-18T11:57:03+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/guzaeuski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пётр Гузаевский (фото сайта ganc-chas.by)

Пётр Гузаевский (фото сайта ganc-chas.by)

«Папярэдзіць кандыдата ў дэпутаты Ганцавіцкага раённага Савета дэпутатаў 27 склікання па Камунальнай выбарчай акрузе № 7 Гузаеўскага П.П. за парушэнне патрабаванняў Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь пры правядзення агітацыі за яго абранне. У выпадку паўторнага парушэння патрабаванняў Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь і іншых актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб выбарах адмяніць рашэнне аб рэгістрацыі кандыдата», - такое рашэнне 6 сакавіка прыняла Ганцавіцкая тэрытарыяльная раённая выбарчая камісія.

Камісія ўгледзела парушэнне ў тым, што 6 сакавіка Пётр Гузаеўскі апублікаваў у газеце "Ганцавіцкі час" свой перадвыбарчы выступ. І гэта адбылося ў перыяд, калі па заканадаўстве дазволена агітацыя. На думку членаў выбаркама, было дапушчана парушэнне ч.11 арт. 46 Выбарчага кодэкса РБ, якое выказалася «у асвятленні П.П. Гузаеўскім, рэдактарам газеты "Ганцавіцкі час" - кандыдатам у дэпутаты Ганцавіцкага раённага Савета дэпутатаў - выбараў праз сродкі масавай інфармацыі".

Як паведамляе сайт газеты "Ганцавіцкі час", перад тым як вынесці рашэнне, старшыня камісіі Мікалай Валынец даў слова кандыдату ў дэпутаты.

Пётр Гузаеўскі растлумачыў, што не бачыць у публікацыі свайго выступ у газеце ніякага парушэння, так як аналагічны тэкст у той жа дзень, 6 сакавіка, быў агучаны ім і па раённаму радыё.

 

У чальцоў Ганцавіцкага выбаркама пазіцыя такая: калі Пётр Гузаеўскі - кіраўнік СМІ, то яму нельга праводзіць агітацыю ў СМІ. Прытым у любых СМІ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства