Прымушаюць галасаваць датэрмінова – інфармуй праваабаронцаў
Зварот прадстаўнікоў кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” да выбаршчыкаў Беларусі
18 сакавіка ў Беларусі пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў 27 склікання.
Шматгадовая практыка назірання прадстаўнікамі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” сведчыць аб тым, што менавіта падчас датэрміновага галасавання ўлады на месцах актыўна задзейнічаюць адміністрацыйны рэсурс: прымушаюць студэнтаў, вайскоўцаў, работнікаў дзяржаўных устаноў, жыхароў інтэрнатаў, прагаласаваць раней асноўнага дня выбараў.
Патрэбна ведаць, што галасаванне, згодна Выбарчага заканадаўства Беларусі, свабоднае і дабраахвотнае; выбрашчык сам вызначае, калі і ў які час прымаць ўдзел у выбарах.
Калі Вы сталі сведкам альбо ахвяраю прымусу і маеце магчымасць зафіксаваць гэта візуальна з дапамогай фота (можна з мабільнага тэлефона) альбо відэа, просім дасылаць такія факты на электронныя скрыні кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”: viasna@spring96.org альбо office@belhelcom.org
Таксама можна дасылаць фота абвестак, якія сведчаць аб прымусовым характары датэрміновага галасавання (графікі галасавання, патрабаванні аб інфармаванні адміністрацыі арганізацый аб удзеле ў датэрміновым галасаванні ды інш.)
Усе атрыманыя фота- і відэаматэрыялы будуць выстаўляцца на сайце. Ананімнасць матэрыялаў гарантуецца.