Гомель: на двух участках яўка, па дадзеных назіральнікаў, ужо завышана ў 10 разоў
Назіральнікі паведамляюць, што ў Гомелі на двух участках яўку ўжо завысілі ў 10 разоў. Пад кантроль назіральнікі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» ўзялі ўчасткі №8 і №9 у Савецкім раёне Гомеля. Калі ў першы дзень датэрміновага галасавання, 18 сакавіка, на участку №8 яўка, па дадзеных назіральнікаў і пратаколу камісіі супала – 10 чалавек, то 19 сакавіка назіральнікі налічылі 11 чалавек, а ў выніковым пратаколе камісіі з'явілася лічба «112 чалавек». На ўчастку №9 за 19 сакавіка назіральнікі налічылі 10 чалавек, а ў пратаколе з'явілася лічба «121 чалавек».
«Напэўна, атрымалі загад павысіць яўку, - па тэлевізары ж сказалі, што людзі галасуюць актыўна, вось нашы камісіі і «падцягнулі» колькасць выбаршчыкаў звыклым спосабам», - мяркуе праваабаронца Анатоль Паплаўны.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”