viasna on patreon

Баранавічы: падлік галасоў пройдзе па старой адпрацаванай схеме

2014 2014-03-20T16:30:45+0300 2014-03-20T16:30:45+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/anzalika-kambalava.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Незалежны назіральнік на Баранавіцкім гарадскім выбарчым участку № 13 Анжаліка Камбалава атрымала на сваю пісьмовую прапанову ліст за подпісам намесніка старшыні выбарчай камісіі Дземідзенка А.М. У адказе паведамляецца, што “…агучванне кожнага канкрэтнага бюлетэня не можа быць прынята камісіяй, бо ў выніку вялікай колькасці выбаршчыкаў працэс падліку галасоў значна зацягнецца па часе”.

– Артыкул 13 Выбарчага кодэкса абвяшчае выбары адкрытымі і галоснымі. Таму я напісала прапанову, каб не толькі публічна агучваць змест кожнага выбарчага бюлетэня, але і каб выбарчая камісія асобна падлічвала бюлетэні для датэрміновага галасавання, па месцы знаходжання выбаршчкаў і ў дзень галасавання на ўчастку. Але з адказу намесніка старшыні выбарчай камісіі А.М. Дземідзенка вынікае, што падлік галасоў пройдзе па старой адпрацаванай схеме: усе бюлетэні выбаршкаў снінуць у адну кучу, і падлік галасоў будзе неадкрыты і негалосны, – паведаміла Анжаліка Камбалава.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства