viasna on patreon

У ЦВК пацвердзілі, што павінны агучвацца вынікі па кожнаму віду галасавання

2014 2014-03-21T13:22:51+0300 2014-03-21T13:22:51+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/padlikgalasou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Вынікі падліку галасоў па кожнаму віду галасавання павінны агучвацца асобна. Такі адказ атрымалі бярозаўскія назіральнікі на свой запыт, які быў дасланы электроннай поштай на імя старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзіі Ярмошынай.

Згодна з адказам ЦВК, асобна павінны падлічвацца галасы ў скрынях датэрміновага галасавання, галасавання па месцы знаходжання выбаршчыкаў і галасавання ў дзень выбараў. І старшыні камісій павінны агучваць вынікі асобна па кожным з відаў галасавання. У адказе даецца спасылка адносна такога парадку на пункты 2.1 – 2.3 пазіцыі «2-й этап» падпункта 9.2 пункта 9 Дапаможніка для членаў участковых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць сёмага склікання, зацверджанага пастановай Цэнтральнай камісіі ад 17 снежня 2013 г. № 21.

Аднак з практыкі вядома, што старшыні камісій нярэдка тлумачаць такі парадак наступным чынам: “мы ўсё падлічылі асобна, а зараз назавем вам агульны вынік”. Па словах бярозаўскага назіральніка Сяргея Русецкага, адказ ЦВК можа быць ахоўнай граматай падчас падліку галасоў.

“Праваабаронцы за свабодны выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства