viasna on patreon

Улёткі кандыдата Дабратвора загадана знішчыць:

2014 2014-03-21T13:24:53+0300 2014-03-21T16:07:52+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dabratvor-vybary-6.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілля Дабратвор.

Ілля Дабратвор.

Заводская раённая выбарчая г. Мінска камісія даслала кандыдату рашэнне, паводле якога яму 20 сакавіка вынесенае папярэджанне. Падставай паслужыла тое, што на першым баку ўлёткі камісія ўгледзела прыкметы распальвання нацыянальнай варожасці паміж братэрскімі народамі - рускімі і беларусамі. На адваротнмы баку ўлёткі камісію не задаволіла размяшчэнне інфармацыі пра палітвязняў, узгадка пра іх незаконнае зняволенне была прызнана паклёпам на службовых асобаў.

Камісія адзначае, што агітацыйны матэрыял Дабратвора не ўтрымлівае праграму будучай дзейнасці кандыдата ў дэпутаты.

Яшчэ больш дзіўныя высновы былі зробленыя наконт плаката Дабратвора (на фота). Выбарчая камісія ўгледзела ў плакаце заклікі да гвалтоўнага змяненьня існуючага канстытуцыйнага ладу (!)

А таксама звяртае ўвагу, што нібыта паступаюць трывожныя званкі ад выбаршчыкаў, якія патрабуюць забараніць плакаты Іллі Дабратвора з надпісамі "Свабоду палітвязням", "Так - народнаму рэферэндуму". 

Камісія не толькі вынесла папярэджанне кандыдату, але і загадала знішчыць усе агітацыйныя матэрыялы. У выпадку, калі Дабратвор не выканае ўмовы, камісія прыгражае пазбавіць яго кандыдацтва.

Ілля Дабратвор накіраваў скаргу ў Мінскую гарадскую выбарчую камісію і просіць адмяніць рашэнне раённай камісіі і вярнуць агітацыйную прадукцыю.  Кандыдат звяртае ўвагу, што ён не парушыў закон, а вось сябры раённай выбарчай камісіі зрабілі свае высновы адвольна і суб’ектыўна, без адпаведных заключэнняў

спецыялістаў ці экспертыз.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Перадвыбарчая ўлётка Іллі Дабратвора.
Перадвыбарчая ўлётка Іллі Дабратвора

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства