viasna on patreon

Трэці дзень датэрміновага галасавання: растуць разыходжанні ў колькасці прагаласаваўшых

2014 2014-03-21T13:52:24+0300 2014-03-21T13:52:24+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/vybary-2014-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

20 сакавіка, у трэці дзень датэрміновага галасавання на выбарах у мясцовыя саветы, назіральнікамі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” зафіксаваны шэраг парушэнняў: самыя распаўсюджаныя з якіх – істотнае завышэнне калькасці прагаласаваўшых у параўнанні з дадзенымі назіральнікаў.

 

У трэці дзень датэрміновага галасавання  на многіх выбарчых участках адзначалася  вялікая розніца  ў колькасці прагаласаваўшых паміж дадзенымі УВК і дадзенымі назіральнікаў. Вось яскравыя прыклады: Па Магілёўскай УВК №101 па падліках назіральнікаў прагаласавала 84 выбарцы, а па дадзеных УВК – 106. Яшчэ большая разбежка ў лічбах адзначаная ў Гомельскай УВК №8: 13 чалавек налічылі назіральнікі, а згодна з пратаколам камісіі прагаласавала 86; па Гомельскай УВК №9 – 26 і 146 выбарцаў адпаведна.

У ходзе трэцяга дня папярэдняга галасавання ў Баранавічах на УВК № 43 назіральнікі зафіксавалі 92 прагаласаваўшых, па  дадзеных камісіі атрымалася 106. Па УВК №49 – 60 і 71 адпаведна.

У Магілёве, як сведчаць назіральнікі, прыняць удзел у датэрміновым галасаванні прымушалі навучэнцаў прафліцэя № 1 і працоўных,  якія пражываюць у інтэрнаце “Магатэкс”. Дарэчы, па УВК №12, на тэрыторыі якой размешчаныя гэтыя прадпрыемствы, таксама вялікія разыходжанні ў дадзеных па яўцы на выбарчыя ўчасткі: у назіральнікаў – 290, у камісіі – 511.

Па УВК №57 лічбы наступныя: 45 і 75 адпаведна; па УВК №40 – 122 і 172 адпаведна.  Дарэчы, урна для галасавання ў абедзенны і начны час захоўваецца тут у неапячатаным памяшканні, куды маюць доступ староннія асобы. У выніку чаго лічба тых, хто прагаласаваў не супадае на 50 чалавек

Несупадзенні ў колькасці прагаласаваўшых адзначаныя таксама і ў Віцебску. Назіральнікі на УВК №58 адзначаюць, што скрыня для галасавання ў абедзенны і начны час знаходзіцца ў неапячатаны памяшканні, куды мелі доступ староннія асобы і члены камісіі. У пратаколе за дзень паказана на 50 выбаршчыкаў больш, чым тых, хто сапраўды атрымаў бюлетэнь (81 і 131 адпаведна).

Акрамя таго на некаторых дзяржпрадпрыемствах Віцебска, усім, хто  датэрмінова прагаласаваў, дазволена ў пятніцу 21 сакавіка скончыць працоўны дзень на гадзіну раней.

Назіральнікамі адзначаная тэндэнцыя вялікага разыходжання ў дадзеных па яўцы менавіта на тых УВК, дзе кампактна пражываюць альбо студэнты, альбо працоўныя ў інтэрнатах.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства