viasna on patreon

Баранавічы: колькасць прагаласаваўшых “расце” ў адсутнасць назіральнікаў

2014 2014-03-21T13:54:46+0300 2014-03-21T16:20:45+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/gousha-siargey-bara.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Гоуша

Сяргей Гоуша

Назіральнікі адзначаюць, што калі на выбарчых участках ажыццяўляецца назіранне, то колькасць прагаласаваўшых датэрмінова меншая ў некалькі разоў.

Сталі вядомы вынікі за першыя 3 дні датэрміновага галасавання па выбарах дэпутатаў у гарадскі і абласны саветы на выбарчым участку № 43 (СШ-21), дзе вядзецца незалежнае назіранне. На выбарчым участку зарэгістраваны толькі па аднаму кандыдату ў гарадскі савет і ў абласны ад прадстаўнікоў улады.

У першы дзень датэрміновага галасавання прагаласавалі толькі 29 выбаршчыкаў. А вось у першай палове другога дня, калі не вялося назіранне, датэрмінова ўжо прагаласавалі 159 чалавек, а ў другой палове дня, калі на ўчастках прысутнічалі незалежныя назіральнікі, прагаласавала толькі 19 чалавек. У трэці дзень датэрміновага галасавання, па падзеных выбарчай камісіі, прагаласавала 106 выбаршчыкаў, а па дадзеных назіральнікаў – толькі 92 чалавекі.

– Па выніках першых 3-х дзён датэрміновага галасавання можна зрабіць выснову: калі на выбарчых участках прысутнічаюць незалежныя назіральнікі, то колькасць прагаласаваўшых датэрмінова меншая ў некалькі разоў, – адзначыў незалежны назіральнік Сяргей Гоўша.

Усяго прагаласавала за першыя 3 дні на выбарчым участку № 43 толькі 313 выбаршчыкаў, што складае 9,5 % ад іх агульнай колькасці. Галасаванне працягваецца.

Фота А. Лапіцкага

“Праваабаронцы за свабодны выбары”

 

 

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства