viasna on patreon

Астравецкі раён: рэгістрацыю адзінага незалежнага кандыдата не ўзнавілі

2014 2014-03-21T14:04:51+0300 2014-03-21T14:05:15+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ulasevichmikola.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Грамадска-палітычны актывіст Мікалай Уласевіч

Грамадска-палітычны актывіст Мікалай Уласевіч

   Выбары па Астравецкім раёне будуць абсалютна безальтэрнатыўнымі. Пасля таго, як раённы суд не задаволіў скаргу грамадскага актывіста Мікалая Уласевіча, дэмакратычных кандыдатаў не засталося на Астравеччыне на ўсіх узроўнях.

   Уласевіч аспрэчваў ліквідацыю яго рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты Варнянскага сельскага савета. Выбарчая камісія “зняла” яго ў працэсе агітацыі нібыта за парушэнне яе правілаў. Разгляд скаргі грамадскага актывіста ў прысутнасці старшыні Астравецкай раённай камісіі Эдуарда Свірыда правёў суддзя Аляксандар Дзямешчык. Ён прадказальна ўзяў бок прадстаўнікоў выбарчай камісіі.

   Пасля агучвання рашэння суда Мікалай Уласевіч “павіншаваў” суддзю і старшыню раённай камісіі з “паспяховым заканчэннем выбараў”.

“Праваабаронцы за свабодны выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства