viasna on patreon

У Мікашэвічах да гэтага часу нават спіс кандыдатаў не апублікавалі

2014 2014-03-21T16:52:14+0300 2014-03-21T16:52:14+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pinsk-agit-niama-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Да гэтага часу ў раённай газеце “Лунінецкія навіны” не надрукаваныя спісы кандыдатаў у Мікашэвіцкі гарадскі савет. У паштовых скрынках тасама няма улётак з інфармацыяй пра гэтых кандадатаў, хаця балатуецца 21 чалавек. У гараджан стойкае адчуванне, што ніякай выбарчай кампаніі ўвогуле няма.

У магчымасці карыстацца адзіным выдзеленым памяшканнем для сустрэч з выбаршчыкамі -- Домам культуры -- кандыдатам адмаўляецца, агітацыйныя пікеты забараняюцца.

Па меркаванні аднаго з кандыдытаў у дэпутаты Леаніда Дубаносава, які на сабе адчуў поўную немагчымасць вядзення паўнавартаснай агітацыйнай працы, мікашэвіцкія ўлады, відаць, намерана падштурхоўваюць грамадзян да байкоту выбараў.

“Праваабаронцы за свабодны выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства