viasna on patreon

У Полацку распаўсюджваюць самаробныя ўлёткі, прысвечаныя кандыдату Андрэю Сідзюку.

2014 2014-03-21T17:42:45+0300 2014-03-21T17:42:45+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/chynounikkk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Андрэй Сідзюк балатуецца ў дэпутаты Полацкага райсавета, і ягоныя выбаршчыкі жывуць у мікрараёне "Аэрадром". Там распаўсюдзілі ўлёткі "Палачане, галасуйце за Сідзюка!", якія развесялілі жыхароў горада. Андрэй Сідзюк – дырэктар полацкага прадпрыемства ЖКХ. І менавіта на гэта акцэнтаваны змест улётак.

"Менавіта дзякуючы яму двары нашага горада самыя чыстыя і добраўпарадкаваныя. Калі вы звернецеся да гэтага дабрэйшага чалавека, то і вам, гэтаксама як яму, будуць бясплатна вазіць на лецішча цэглу з былой вайсковай часткі ў Баравусе-3", -- цытуе ўлётку незалежны сайт "Свабодны рэгіён".

Аўтар тэксту ўлёткі, падобна, ведае спецыфіку дзейнасці прадпрыемства ЖКГ, якім кіруе Андрэй Сідзюк. Якраз у мінулым годзе маёмасць былых вайсковых частак пад Полацкам была перададзена камунальнікам.

А пасаж "Па просьбе кожнага з вас ён, гэтаксама як і сабе, бясплатна выдзеліць не менш як 6 участкаў для будаўніцтва лецішчаў", верагодна, адносіцца да ўжо мінулага часу, калі Андрэй Сідзюк працаваў у гарадскім аддзеле архітэктуры.

Сканчваецца тэкст улёткі наступным заклікам: "Любіце Сідзюка і галасуйце за яго!" Хаця відавочна, што аўтары тэксту разлічваюць на супрацьлеглы эфект.

 

“Праваабаронцы за свабодны выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства