viasna on patreon

Баранавічы: суд адмовіўся разглядаць скаргу кандыдата

2014 2014-03-22T16:48:59+0300 2014-03-22T16:48:59+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/charnavus16.10.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Чарнавус

Мікалай Чарнавус

21 сакавіка суддзя суда Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы Жанна Капачэўская разгледзела тэрміновую скаргу кандыдата ў дэпутаты Мікалая Чарнавуса на неправамоцныя дзеянні старшыні Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акругі № 21 Ларысы Антонавай.

Мікалай Чарнавус скардзіўся на тое, што выбарчая камісія зрабіла ўсё, каб свядома не дапусціць яго выступ на баранавіцкім радыё. Ён адзначыў, што тройчы -- 24, 6 і 7 сакавіка сустракаўся са спадарыняй Антонавай, і як стала яму вядома, старшыня ВК наўмысна не ўнесла яго прозвішча ў спіс кандыдатаў для выступу. 14 сакавіка і 20 сакавіка кандыдат ў дэпутаты двойчы пісаў скаргі старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай, аднак кіраўніцтва ЦВК прыняло бок выбарчай камісіі. Таму Мікалай Чарнавус і звярнуўся ў гарадскі суд, каб дабіцца вырашэння свайго пытання. Ён прасіў суд абавязаць старшыню Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акругі № 21 Ларысу Антонаву ўнесці яго прозвішча ў спіс кандыдатаў для выступуя па мясцоваму радыё са сваёй перадвыбарчай праграмай.

Аднак суддзя Жанна Капачэўская адмовіла Мікалаю Чарнавусу ў распачынанні грамадзянскай справы па скарзе на дзеянні старшыні выбарчай камісіі ў сувязі з яе непадлегласцю суду.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства