“Слонімскі веснік” заняўся антыпіярам
Раённая газета “Слонімскі веснік” (галоўны рэдактар Васіль Афанасік) у бягучую выбарчую кампанію занялася антыпіярам. У нумары за 21 сакавіка газета змясціла відавочна правакацыйны матэрыял пад загалоўкам “Ратуем за честные выборы?..”. У ім сцвярджаецца, што многія выбаршчыкі “столкнулись с фактами недобросовестной конкуренции. Кто-то срывает со стендов, дверей подъездов сведения только о кандидатах, не являющихся активистами оппозиционных структур. Красуются лишь лица и биографии представителей местной организации БНФ, кампаний «Говори правду» и «За свободу». Кому выгодно таким вот способом влиять на выбор граждан?”.
Правакацыйная думка дзяржаўнай газеты падмацоўваецца фоташэрагам выбарчых плакатаў і ўлётак кандыдатаў, дзе агітацыйныя матэрыялы праўладных стаўленнікаў падраныя ці абдзёртыя, а ўлёткі дэмакратычных кандыдатаў вісяць цэлымі.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”