Барысаў: Пазаштатнай фотакарэспандэнтцы БелаПАН не дазволілі здымаць на выбарчым участку
Валянціна Зянкова збіралася асвятляць працэс галасаваня на ўчастку № 59 па Барысаўскім раёне.
Яна падышла да старшыні камісіі і прад'явіла пасведчанне БелаПАН, аднак той запатрабаваў ад яе дадатковую «адкрэдытацыю» і не дазволіў здымаць без яе.
На думку намесніка старшыні ГА «БАЖ» Андрэя Бастунца, гэта парушэнне выбарчага заканадаўства з боку камісіі.
«Калі гэта беларускае СМІ, ні пра якую дадатковую акрэдытацыю яне можа ісці гаворкі, – лічыць юрыст. – ЦВК нават выпускаў да гэтых выбараў«Прыкладны сцэнар трэнінга для сябраў участковых выбарчых камісій»,дзе ёсць прыклад, які цалкам супадае з барысаўскім (апісаная сітуацыя №4). На трэнінгах камісіям павінныя былі патлумачыць, што прадстаўнік беларускага СМІ павінен проста прад'явіць пасведчанне і запісацца ў журнале прысутных СМІ. Відавочна, барысаўская камісія з нейкіх прычын кепска засвоіла інструкцыі».