Хоцімск: міліцыя затрымала кандыдата ў дэпутаты
Кандыдата ў дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў па Хоцімскай выбарчай акрузе №54 і адначасова кандыдата ў дэпутаты Хоцімскага райсавета па Узбярэжнай выбарчай акрузе №13 Валерыя Каранкевіча каля 20-00 затрымалі супрацоўнікі міліцыі і даставілі ў мясцовы РАУС.
Па словах Валерыя Каранкевіча, ён быў затрыманы супрацоўнікам мясцовай міліцыі ў чыне маёра непасрэдна на Інтэрнацыянальным выбарчым участку №3. Маёр міліцыі, які не прадставіўся Валерыю Каранкевічу, паведаміў кандыдату ў дэпутаты, што на яго адрас паступіла заява, і даставіў яго ў Хоцімскі РАУС.
Зараз Валерый Каранкевіч знаходзіцца ў будынку Хоцімскага РАУС, яго апытвае супрацоўнік Хоцімскай міліцыі капітан Бубноў.
Валерый Каранкевіч лічыць, што яго затрыманне па невядома адкуль узніклай заяве звязана з тым, што яму, як кандыдату ў дэпутаты, захацелі перашкодзіць прысутнічаць пры падліку бюлютэняў на Інтэрнацыянальным выбарчым участку №3.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”