Жодзінскія "выбарчыя рэкорды"
Датэрміновае галасаванне на мясовых выбарах у Жодзіне па афіцыйных звестках выбухнула рэкордам у 30% прагаласfваўшых.
І гэта пры тым, што ў горадзе немагчыма знайсці хоць адзін агітацыйны плакат, няма аніводнай улёткі хоць якой-небудзь праграмаю кандыдата. Толькі адзін з усіх зарэгістраваных кандыдат стварыў выбарчы фонд памерам у 720 тыс. BYR. Ня гэтыя сродкі ён здолеў вырабіць 1000 улётак фарматам А5 (таксама без аніякай праграмы) і распаўсюдзіў іх па паштовых скрынях. Усе астанія абыйшліся інфармацыйнымі матэрыяламі й запрашэннямі, вырабленымі цэнтралізавана за сродкі ЦВК, у якіх прадстаўляюцца толькі фота й кароткія біяграфічныя звесткі.
Пры фактычна адсутнай у горадзе агітацыйнай кампаніі выбарнікаў літаральна заганялі на датэрміновае галасваньне. Для гэтага нават вылучылі па 1-2 гадзіны працоўнага часу й мэтава адпускалі рабочых для галасавання ў датэрміновы час. Шмат тых, хто прыходзіў датэрмінова скардзіўся, што ня ведае, за каго галасаваць, але вымушаны рабіць гэта, бо не жадае мець праблемаў на працы...
Ужо ў сам дзень галасаваньня 23 сакавіка, не чакаючы вечара, па горадзе можна было назіраць мабільныя групы ў суправаджэньні міліцыянтаў, якія з спісамі ў руках разам заходзілі з пераноснымі скрынямі да грамадзянаў для таго, каб яны ... прагаласвалі. Пры гэтым, як фармуюцца падобныя спьпісы для галасаваньня па месцу жыхраства - невядома. Назіральнікам на ўчастках не дазваляюць фатаграфаваць, знаёміцца з дакумэнтацыяй, у тым ліку і з падобнай дакумэнтацыяй. А за гэтым ўжо сочыць на кожным участку ня менш за 2 назіральніка да улады - іх вылучалі цэнтралізавана ад "Белай Русі" ці працоўных калектываў і рэгістравалі з камісіях у прыярытэтным парадку. Як высветлілася такія назіральнікі - ня ведаюць, навошта трэба назіраць на выбарчых учатсках, але атрымаўшы накіраванне з працы (з захаваннем заробкаў), дабрасумленна забіваюць час ды адбываюць "свой нумар".
Фота: А.Лапіцкі
"Праваабаронцы за свабодныя выбары".