viasna on patreon

Баранавічы: на 5 альтэрнатыўных акругах пераможцаў ад апазіцыі няма

2014 2014-03-25T15:17:41+0300 2014-03-25T15:17:41+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/baran-garadskaja-kamis.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сталі вядомы афіцыйныя вынікі галасавання ў Баранавіцкі гарадскі савет на 5 альтэрнатыўных выбарчых акругах, дзе прэтэндэнтамі былі прадстаўнікі дэмакратычных партый. Не толькі на альтэрнатыўных, але і на безальтэрнатыўных выбарчых акругах перамаглі праўладныя кандыдаты.

Актывіст недзяржаўнага прафсаюза РЭП Рыгор Грык на выбарчай акрузе № 15 набраў, па афіцыйных дадзеных, 11, 9 % галасоў выбаршчыкаў. Два прадстаўнікі партыі левых “Справядливы свет” Віктар Цяпін на выбарчай акрузе № 11 набраў 8,2 %, а яго калега па партыі Чэслаў Гузоўскі на выбарчай акрузе № 25 набраў 17, 6 % галасоў грамадзян, якія прынялі ўдзел у галасаванні.

За беспартыйнага кандыдата ў дэпутаты індывідуальнага прадпрымальніка Дзмітрыя Аўгуста на выбарчай акрузе № 20 прагаласавала 20% выбаршчыкаў. А выкладчык Баранавіцкага дзяржаўнага універсітэта Сяргей Мудроў, які балатаваўся па гарадской выбарчай акрузе № 35, атрымаў 26,9 % галасоў выбаршчыкаў.

Абсалютная большасць з 36 абраных дэпутатаў у гарадскі савет з’яўляецца кіраўнікамі дзяржаўных структур і прадстаўнікамі праўладных палітычных партый і грамадскіх арганізацый.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства