viasna on patreon

У Брэсце кандыдат у дэпутаты дамагаецца прызнання несапраўднымі выбараў у гарсавет па выбарчай акрузе №3

2014 2014-04-02T17:11:58+0300 2014-04-02T17:11:58+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/vybary23.03.2014.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Валянціна Мальцава, якая балатавалася па гэтай акрузе, накіравала адпаведную скаргу ў Брэсцкую абласную тэрытарыяльную выбарчую камісію. Раней яна ўжо звярталася з аналагічнай заявай у гарадскі выбаркам, але там адмовіліся задаволіць яе заяву.

Кандыдат у дэпутаты лічыць такое рашэнне гарадской выбарчай камісіі незаконным і не заснаваным на фактах, якія былі засведчаны ў ходзе правядзення выбараў. Валянціна Мальцава у сваёй скарзе адзначае, што выбары па акрузе №3 у Брэсце былі праведзены з грубымі парушэннямі правоў грамадзян і дзеючага заканадаўства. У прыватнасці, на ўчастку №19 быў выяўлены факт ускрыцця скрыні для датэрміновага галасавання яшчэ да заканчэння выбараў, а таксама яе паўторнага апячатвання. Як лічыць Мальцава, незаконнае ускрыццё скрыні было зроблена з мэтай фальсыфікацыі вынікаў галасавання шляхам замены бюлетэняў, якія знаходзяцца ў скрыні.
На думку кандыдата ў дэпутаты, падмена ў выбарчых скрынях для датэрміновага галасавання была зроблена яшчэ на трох участках (№16 , №17 і №18), дзе гарадская выбарчая камісія адмовілася ад прапановы Мальцавай дадаткова апламбаваць іх. Пры падліку галасоў на гэтых выбарчых участках назіральнікі не мелі магчымасці бачыць, за каго аддадзены голас выбаршчыка ў бюлетэнях, якія падлічвалі сябры выбарчай камісіі.
Аўтар скаргі лічыць, што пры падобных парушэннях выбары не могуць быць прызнаны, а гарадская выбарчая камісія праігнаравала відавочныя грубыя парушэнні пры галасаванні.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства